Перайсці да зместу

Ен Пірс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ен Пірс
Iain Pears
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 жніўня 1955(1955-08-08)[1][2][…] (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Вялікабрытанія
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мастацтвазнавец, пісьменнік, журналіст
Гады творчасці з 1990
Жанр гістарычны дэтэктыў
Дэбют The Discovery of Painting (1989)

Ен Пірс (англ.: Iain Pears) — брытанскі мастацтвазнаўца, пісьменнік і журналіст.

Пірс нарадзіўся ў 1955 годзе, атрымаў адукацыю ў Уодем Каледжы Оксфардскага ўніверсітэта (англ.: Wadham College) і ў Вулфсон-Каледжы (англ.: Wolfson College).

Да таго, як пачаць пісаць кнігі, Ен Пірс працаваў рэпарцёрам на Бі-Бі-Сі (англ.: BBC), Чацвёртым Канале (Вялікабрытанія) і на Другім канале Германскага тэлебачання (ням.: ZDF - Zweites Deutsches Fernsehen), а таксама карэспандэнтам агенцтва Рэйтар у Італіі, Францыі, Вялікабрытаніі і ЗША (у перыяд з 1982 па 1990 год). Міжнароднае прызнанне атрымаў пасля апублікавання «рамана-расследавання» An Instance of the Fingerpost (1998), які быў перакладзены на 18 моў. Ен Пірс жанаты, мае сына; жыве ў Оксфардзе.

Серыя кніг апісвае прыгоды мастацтвазнаўцы Джонатана Аргайла (Jonathan Argyll) і двух прадстаўнікоў Нацыянальнага ўпраўлення па барацьбе з крадзяжамі твораў мастацтва - аддзялення італьянскай паліцыі (г. Рым): Флавіі дзі Стэфана (Flavia di Stefano) і генерала Батанда (general Bottando).

  • The Raphael Affair (1991)
  • The Titian Committee (1992)
  • The Bernini Bust (1993)
  • The Last Judgement (1994)
  • Giotto's Hand (1995)
  • Death and Restoration (1996)
  • The Immaculate Deception (2000)

Іншыя кнігі

  • The Discovery of Painting (1989)
  • An Instance of the Fingerpost (1998)
  • The Dream of Scipio (2002)
  • The Portrait (2005)
  • Stone's Fall (2009)

Зноскі

  1. Who's who(untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X Праверана 19 студзеня 2018.
  2. Iain Pears // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.